То ня гром гразы, а грук капытоў
То ня месяц зьзяе, а жар-арол
То па гонях імчыць пагоня дзядоў
І вядзе на зьверш іх Нябёсны кол
То ня жнеі жнуць каласы сярпом
то жыты нясуць ваяром паклон
То па гонях імчыць пагоня грунём
І вядзе на зьверш іх свабоды кон
То ня ткальля тчэ аброчны ручнік
то рады рушэньня ў радне радзін
То па гонях імчыць пагоня на клік
З глыбыні душы да сьвятых вышынь
То ня гор града - к Айчыне ўзыход
То зьвівае вой абярэг дарог
То па гонях імчыць пагоня на ўсход
Да зьвяршыні волі, дзе толькі - Бог
Ігар Кулікоў - Пагоня